22 кастрычніка адбылася канферэнцыя Мінскай гарадской арганізацыі партыі “Грамада”!

22 кастрычніка адбылася канферэнцыя Мінскай гарадской арганізацыі партыі “Грамада”!

22 кастрычніка адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя Мінскай гарадской арганізацыі партыі “Грамада”. На пасяджэнні быў абраны новы кіраўнік менскай гарадзкой арганізацыі, яго намеснікі, сябры рады, скарбнік, а таксама сябры рэвізійнай камісіі.

Так, па выніках таемнага галасавання, новым кіраўніком менскай гарадзкой арганізацыі быў абраны – Краснакутскі Мікіта Мікалаевіч. Намеснікамі кіраўніка былі выбраны: Астроўскі Уладзімір Васільевіч, Астапенка Анатоль Уладзіміравіч, Атаман Ягор Алегавіч, Атаман Анастасія Аляксандраўна.

“Мінская гарадская арганізацыя з’яўляецца медыятарам і сувязным цэнтрам ўсіх першасных арганізацый горада, і ацэньваючы то абуджэнне грамадзянскай супольнасці, якое мы зараз назіраем, мы не можам заставацца ўбаку. На сённяшнюю канферэнцыю былі вылучаны дэлегаты ад усіх раёнаў горада. І я лічу, што мы сёння абралі каманду людзей з палаючымі вачыма і жаданнем дапамагаць развівацца грамадзянскай супольнасці Мінска “, – пракаментаваў вынікі пасяджэння абраны кіраўнік Мінскай гарадской арганізацыі партыі “Грамада” Мікіта Краснакутскі.