Сяргей Черачэнь: «Грамада» гатовая пацвердзіць сваю жыццяздольнасць

Сяргей Черачэнь: «Грамада» гатовая пацвердзіць сваю жыццяздольнасць

Партыя «Грамада» увесь час працуе над развіццём сваіх структур, таму пацверджанне заможнасці палітсілы не павінна стаць праблемай.

Адпаведнае меркаванне агучыў кіраўнік партыі “Грамада”, кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі на выбарах 2020 га года Сяргей Чэрачэнь.

«Пасля кожных складаных для ўлады выбараў ідзе агрэсія ў бок дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці. Мы назіраем гэта і цяпер », – пазначыў ён сваю пазіцыю.

На думку Чэрачня, асноўная задача палітычных партый заключаецца ў тым, каб прадстаўляць грамадства, якое іх падтрымала. Таксама, дадаў ён, палітычныя партыі павінны наладжваць дыялог і прыходзіць да кансенсусу ў пытаннях развіцця і функцыянавання дзяржавы з дзеючай уладай.

«На жаль, дыялогу няма. А любыя дзеянні з боку грамадзянскіх інстытутаў ўспрымаюцца ў штыкі », – адзначыў ён.

Чэрачэнь падкрэсліў, што прадстаўнікі партыі “Грамада” з’яўляюцца «канструктыўнымі».

«Мы будзем і далей працягваць рухацца ў гэтым кірунку. Цяпер у нас ідзе рэгістрацыя яшчэ двух структур партыі і 4 планавых праекта па развіццю структур », – распавёў ён.

У святле вышэйсказанага кіраўнік партыі «Грамада» не лічыць праблематычным пацвердзіць слушнасць палітсілы ў Міністэрстве юстыцыі.

«Аднак і выдатна разумею, што, калі захочуць пазбавіць рэгістрацыі, у нашым прававым полі ў іх гэта можа атрымацца. У любым выпадку мы працягваем працу », – падсумаваў ён.