1-ага жніўня прайшло пазачарговае паседжанне Цэнтральнай Рады Партыі «Грамада»

1-ага жніўня прайшло пазачарговае паседжанне Цэнтральнай Рады Партыі «Грамада»

У суботу, 1-ага жніўня прайшло пазачарговае паседжанне Цэнтральнай Рады Партыі «Грамада». На паседжанні была праведзена cправаздача Кандыдата ад Партыі — Сяргея Чэрачня аб удзеле Партыі у выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2020.

Падчас сходу Сяргей Чэрачань распавёў, як праходзіць прэзідэнцкая кампанія, якія напрамкі з’яўляюцца перспектыўнымі, чаму дагэтуль не прайшла кансалідацыя, і як ён да яе ставіцца.

Насуперак розным меркаванняў, кандыдат у прэзідэнты выступаў «за» аб’яднанне і нават разглядаў такі варыянт, як зняцце сваёй кандыдатуры з выбараў на карысць Віктара Бабарыкі.

Гэта і нядзіўна. Кандыдат адзначыў, што ў штаба «ЧЕ» і штаба Віктара Бабарыкі аднолькавыя ідэі і погляд на агульную сітуацыю ў Беларусі.

Пасьля затрыманьня і адмовы ў рэгістрацыі Бабарыка і Цапкала, штабы вырашылі аб’яднацца.

Як высветлілася, Чэрачань таксама спрабаваў дамовіцца аб кансалідацыі, але:

«У сувязі з немагчымасцю правесці перамовы па аб’яднанні намаганняў і кансалідацыі работы Штаба Чэрачня Сяргея і Ціханоўскай Святланы (радыкальная дэструктыўная апазіцыя з акружэння Святланы Ціханоўскі блакуе любыя кантакты), было прынята рашэнне працягваць удзел у прэзідэнцкай кампаніі без спробаў аб’яднання дэмакратычных сіл».

Кандыдат ад партыі «Грамада» падзякаваў штабу Бабарыка за салідарнасць у спробе арганізаваць перамоўны працэс.

І дадаў, што галоўны бой ўсё ж пройдзе 9 і 10 жніўня — бой з сумленнем пры галасаванні і падліку сябрамі выбарчай камісіі галасоў.

Галоўнымі позвамі сустрэчы ўсё ж сталі — вылучэнне назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі, кааптацыя новых чальцоў Цэнтральнай Рады Партыі «Грамада» і выпрацоўка стратэгіі прасоўвання ў межах кампаніі па выбарам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2020.

У Цэнтральная Раду Партыі былі кааптаваны два новых сябра — Астоўскі Ўладзімір Васільевіч, ды Ясевіч Святлана Уладзіміраўна.

Назіральнікамі на выбарчыя ўчасткі былі вылучаныя больш за 250 чалавек па ўсёй краіне!

Фотасправаздача па спасылке — https://bsdg.by/archives/9478