Зварот Сяргея Чэрачня у сувязі з распаўсюдам каронавіруса

Зварот Сяргея Чэрачня у сувязі з распаўсюдам каронавіруса

Сяргей Чэрачэнь, апублікаваў у сваім фэйсбуку адкрыты зварот да Міністэрства Аховы Здароўя, Міністэртсва Адукацыі, Адміністрацыі Прэзідэнта, у сувязі з распаўсюдам па ўсім свеце небяспечнага каронавіруса.

 

Тэкст Звароту:

Ад прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду

Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

на выбарах 2020-га года

Сяргея Чэрачня.

У сувязі з некантраляваным распаўсюдам па ўсім свеце смяротна небяспечнага новага каронавіруса і пасіўнасцю і абыякавага стаўлення да гэтага факта беларускіх афіцыйных уладаў, а таксама з-за пасіўнасці і абыякавасці да гэтага факта медыцынскіх, адукацыйных і іншых афіцыйных дзяржаўных інстытутаў Беларусі, якія мусяць сачыць за здароўем насельніцтва нашай Краіны, звяртаюся да уладаў усіх роўняў, ад вярхоўнай да мясцовых, і да ўсіх іншых дзяржаўных інстытутаў, у першую чаргу медыцынскіх і адукацыйных.

Новы яшчэ не вывучаны каронавірус ужо забраў многа жыццяў у розных кутках нашай планеты і ў розных краінах. Сусветная арганізацыя аховы здароў’я абвесціла яго некантраляваны распаўсюд пандэміяй. Па ўсім свеце ўлады розных краін прымаюць жорсткія меры, каб запаволіць яго распаўсюд і нейтраплізаваць наступствы. Нават ЗША з вельмі высокім роўнем медыцыны, акрамя іншага пайшло нават на абмежаванне ўезду на сваю тэрыторыю людзей з іншых краін, дзе вірус распаўсюджваецца. Усе суседзі Беларусі тэрмінова прымаюць неадкладныя меры рознага характару. У Польшчы зачыненыя адукацыйныя ўстановы, Расія для прыезджых з небяспечных зон патрабуе хатні двухтыднёвы каранцін, Украіна, прыкладам, нават у Кіеве, дзе не выяўлена аніводнага выпадку заражэння новым каронавірусам, акрамя іншых прафілактычных мер зачыніла ўсе навучальныя ўстановы і праводзіць двойчы на дзень дэзінфекцыю грамадскага транспарту.

Пералік падобных намаганняў з боку розных краін можна працягваць вельмі доўга. А вось што тычыцца Беларусі, то лічу стаўленне нашых уладаў і іншых дзяржаўных інстытутаў да гэтай праблемы абсалютна фармальным. Іх можна аднесці да фармату злачыннай бяздзейнасці.

Завярэнні нашых структур пра тое, што навучальныя ўстановы працуюць у звычайным рэжыме, іншыя ўстановы таксама, бо ўсё, нібыта, пад кантролем, патрабуюць як мінімум хоць нейкіх больш-менш зразумелых тлумачэнняў. Бо тыя тлумачэнні, што мы чуем, кшталту таго, што наша медыцынская сістэма гатовая да змагання з эпідэміяй, не вытрымліваюць аніякай крытыкі. Бо нават самага звычайнага сродку абароны, медыцынскай маскі, у продажы знайсці вельмі цяжка, а часамі і немажліва.

Нават самых звычайных тлумачэнняў для насельніцтва Краіны, як трэба праводзіць асабістую гігіену, дзе не трэба з’яўляцца без крайняй патрэбы і што рабіць пры падазрэннях на хваробу хоць у якога іншага чалавека, папросту знайсці цяжка.

Лічу такую пасіўнасць і абыякавасць злачынным бездеяннем.

Улічваючы небяспеку, якую нясе з сабой новы каронавірус, клапоцячыся пра здароў’е нашых людзей, звяртаюся да ўсіх дзяржаўных структур, каб неадкладна былі прынятыя меры аналагічныя з тымі, якія прымаюцца ў іншых краінах, дзе зафіксаваныя падобныя па колькасці выпадкі заражэння новым каронавірусам.

Меры мусяць насіць як тлумачальны, так і дзейсны характар.

Насельніцтва Беларусі мае права на інфармацыю і абарону свайго здароў’я з боку дзяржаўных структур. Дзяржаўныя структуры маюць абавязак абараняць здароў’е насельніцтва нашай краіны.

Пісьмовы тэкст зварота будзе накіраваны ў міністэрства аховы здароўя, міністэрства адукацыі і адміністрацыю прэзідэнта.