С Т А Т У Т
Партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада”
(Партыя «Грамада»)

1. Агульныя палажэнні

Партыя “Беларуская сацыял — дэмакратычная Грамада” (скарочана — Партыя “Грамада”, абрэвіатура — БСДГ) — палiтычная партыя, якая аб’ядноўвае на дабраахвотных пачатках грамадзян Рэспублiкi Беларусь для ажыццяўлення яе праграмных мэтаў i задач, заснаваных на агульначалавечых каштоўнасцях i iдэалах сацыял — дэмакратыi.
Прадметам дзейнасці партыі з’яўляецца садзейнічанне фарміраваннію палітычнай волі грамадзян.
БСДГ дзейнічае згодна з дзейнічаючай Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, Законам Рэспублiкi Беларусь “Аб палiтычных партыях”, iншымi актамi дзеючага заканадаўства і дадзеным Статутам на прынцыпах
– дабраахвотнасці ўступлення ў Грамаду і выхаду з яе;
– раўнапраўя ўсіх сяброў Грамады;
– выбарнасці ўсіх кіруючых органаў Грамады;
– галоснасці ў працы арганізацый Грамады і яе выбарных органаў;
– гарантыі правоў меншасці ў Грамадзе.
БСДГ мае права падтрымліваць сувязі з усiмi партыямi, аб’яднаннямi i рухамi Беларусi i iншых краiн на прынцыпах незалежнасцi, роўнасцi, неўмяшання ва ўнутраныя справы адзiн другога.
БСДГ з’яўляецца юрыдычнай асобай, мае самастойны баланс, разліковы, валютны і іншыя рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь, а таксама пячатку, штампы і бланкі са сваёй назвай, сiмволiку, зарэгiстраваную ва ўстаноўленым парадку.
Статус юрыдычнай асобы могуць мець таксама ўсе тэрытарыяльныя і першасныя партыйныя арганізацыі Грамады па рашэнню Цэнтральнай Рады.
БСДГ мае права на правядзенне мітынгаў, дэманстрацый, шэсцяў, пікетаў, сходаў і іншых мерапрыемстваў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
БСДГ у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам мае права на бесперашкоднае атрыманне і распаўсюджванне інфармацыі, якая мае дачыненне да яе дзейнасці.
Паведамленне аб рэгiстрацыi, рэарганiзацыi цi лiквiдацыi БСДГ змяшчаецца ў афіцыйных сродках масавай iнфармацыi.
Юрыдычны адрас БСДГ: 220013, Мiнск, вуліца Кульман, дом 4.
Паштовы адрас: 220035, Мінск-35, абаненцкая скрынка 181.
У выпадку змянення юрыдычнага адрасу аб гэтым у 10-дзённы тэрмін паведамляецца Міністэрству юстыцыі.

2. Мэты, задачы і метады дзейнасці БСДГ

Сваiмi мэтамi БСДГ ставiць :
– стварэнне гуманнага, дэмакратычнага грамадства на аснове шматукладнай эканомiкi i разнастайнасцi партыйных структур;
– прававую i сацыяльную ахову чалавека працы;
сцвярджэнне прынцыпаў свабоды асобы, сацыяльнай справядлiвасцi i салiдарнасцi.
Задачамi БСДГ з’яўляюцца:
адраджэнне асноў духоўнасцi, усталяванне агульначалавечых каштоўнасцей, нацыянальнае адраджэнне;
– пабудова незалежнай, дэмакратычнай, прававой і сацыяльнай Беларускай дзяржавы — раўнапраўнага члена еўрапейскай i сусветнай супольнасцi;
– мiнiмалiзацыя вынiкаў чарнобыльскай катастрофы, аздараўленне экалагiчнай сiтуацыi ў рэспублiцы.
Для дасягнення сваiх мэтаў i вырашэння сваiх задач БСДГ выкарыстоўвае наступныя метады:
– дзейнiчае дэмакратычным шляхам, адмаўляючы прымус i гвалт як сродкi дасягнення пастаўленых мэт, выступае за ўдасканаленне грамадства шляхам рэформаў;
– заахвочвае i арганiзуе сваiх сяброў да дзейснага грамадска — палiтычнага жыцця;
– праз сваiх прадстаўнiкоў, абраных у Саветы народных дэпутатаў ва ўстаноўленым Законам парадку, удзельнiчае ў фармiраваннi органаў дзяржаўнай улады i кiравання,
– прапагандуе свае iдэi i прынцыпы праз сродкi масавай iнфармацыi i iншымi законнымi шляхамi.
Свабодная ўнутрыпартыйная дыскусiя — асноўны механiзм выяўлення, супастаўлення i зблiжэння меркаванняў сяброў Грамады.

3. Сяброўства ў БСДГ

Сябрам БСДГ можа быць толькі грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь незалежна ад прафесii i сацыяльнага становiшча, нацыянальнай прыналежнасцi, веравызнання, якi дасягнуў 18 — гадовага ўзросту i:
– прызнае праграмныя дакументы i выконвае Статут БСДГ;
– падтрымлiвае Грамаду асабiстай дзейнасцю.
Сябрамі БСДГ не могуць быць асобы, якiя абмежаваны судом у дзеяздольнасцi цi знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волi.
Сяброўства ў Грамадзе несумяшчальна з прапагандай таталiтарызму, нацыянальнай i расавай выключнасцi, з рэлiгiйнай i iдэйнай нецярпiмасцю, заклiкам да гвалту.
Прыём новых сяброў БСДГ адбываецца на падставе заявы кандыдата на сходзе першаснай партыйнай арганізацыі або на пасяджэннi вышэйстаячага органа Грамады (Цэнтральнай Рады, Выканкама, Рады абласной (Мiнскай гарадской) арганізацыі) простай большасцю галасоў ад колькасці прысутнічаючых.
Новы сябра БСДГ рэгiструецца ў пратаколе схода вышэйпералічаных органаў i атрымлiвае партыйнае пасведчанне ўстаноўленага ўзору у адным з вышэйпералічаных органаў. Заявы сяброў захоўваюцца ў Кіраўніка спраў.
Сябры БСДГ будуюць свае ўзаемаадносiны на прынцыпах таварыскасцi i даверу i маюць неад’емнае права:
– абiраць i быць абранымi ва ўсе органы Грамады;
–браць удзел у сходах партыйных арганізацый, партыйных канферэнцыях і З’ездзе БСДГ (у якасці дэлегата або госця), іншых мерапрыемствах Грамады;
– браць удзел у вызначэннi палiтыкi Грамады, прапаноўваць змены ў яе праграмных дакументах i Статуце, выказваць i абараняць сваю думку;
– звяртацца з заявамi, запытаннямi i прапановамi ў любы орган Грамады i атрымлiваць абгрунтаваны адказ;
– атрымліваць юрыдычную дапамогу ад органаў БСДГ у якасці сваіх прадстаўнікоў у судах, органах мясцовага кіравання, грамадскіх арганізацыях, іншых арганізацыях і ўстановах;
– удзельнiчаць у пасяджэннi любога органа Грамады, на якiм абмяркоўваюцца iх прапановы або дзейнасць;
– карыстацца падтрымкай Грамады на выбарах прадстаўнiчых органаў улады ўсiх ступеняў;
– не выконваць партыйныя рашэннi, якiя яны не падтрымлiваюць, калi гэта не звязана з выкананнем службовых абавязкаў у Грамадзе;
– выйсцi з Грамады па асабiстай заяве.
Сябры БСДГ абавязаны :
– быць зарэгiстраванымi ў адной з арганiзацый Грамады;
– прытрымлiвацца палажэнняў праграмных дакументаў i выконваць Статут БСДГ i патрабаваннi iншых нарматыўных дакументаў партыi;
– несцi адказнасць за выкананне ўзятых на сябе абавязкаў;
– не перашкаджаць выкананню прынятых рашэнняў, якiя яны не падтрымлiваюць;
– весцi работу па прапагандзе мэтаў i задач БСДГ;
– пацвярджаць свае сяброўства (знаходжанне) ў Грамадзе ўплатай сяброўскіх складак. Беспрацоўныя, пенсіянеры, студэнты, некаторые іншыя катэгорыі грамадзян могуць быць вызвалены ад уплаты сяброўскай складкі.
Сяброўства ў БСДГ спыняецца рашэннем сходу партыйнай арганізацыі або рашэннем вышэйстаячага органа Грамады (Рады абласной (Мiнскай гарадской) арганізацыі, або Выканкама Цэнтральнай Рады)., калi сябра Грамады не прытрымлiваецца праграмных дакументаў, не выконвае Статут, сваімі дзеяннямі дыскрыдытуе Грамаду або па яго асабiстай заяве з моманту падачы заявы аб выхадзе з партыі.
Сябра БСДГ можа абскардзiць рашэнне аб спыненнi свайго знаходжання ў Грамадзе перад вышэйстаячымi органамi Грамады. Скарга павінна быць разгледжана ў месячны тэрмiн з дня яе паступлення.

4. Арганiзацыйныя структуры БСДГ

БСДГ дзейнiчае на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i будуецца паводле тэрытарыяльнага прынцыпу. Аснову Грамады складаюць Мінская гарадская і арганізацыйныя структуры БСДГ у большасці абласцей Рэспублікі Беларусь, а таксама першасныя партыйныя арганізацыі пры их наяўнасці.
Партыйныя арганізацыі Грамады самастойна вызначаюць метады сваёй дзейнасці ў рамках Статута і Праграмы БСДГ.

А. Абласныя і Мінская гарадская арганізацыі БСДГ

Абласныя арганізацыі Грамады (Мінская гарадская) ствараюцца на ўстаноўчых сходах ў абласцях (г.Мінску) пры наяўнасці не менш як 10 сяброў БСДГ, рэгiструюцца ў Выканкаме Цэнтральнай рады БСДГ і ставяцца на ўлік у мясцовых органах улады згодна заканадаўству.
У склад абласных арганізацый Грамады пры наяўнасці могуць ўваходзіць першасныя партыйныя арганізацыі, створаныя на тэрыторыі дадзенай вобласці.
У Мінску пры наяўнасці ў склад гарадской арганізацыі могуць уваходзіць першасныя партыйныя арганізацыі горада Мінска.
Вышэйшы орган абласных і Мінскай гарадской арганізацый БСДГ — Канферэнцыя, якая збіраецца адзін раз у два гады. Яна лічыцца паўнамоцнай, калі ў яе працы бяруць удзел не менш 2/3 абраных дэлегатаў. Дэлегаты Канферэнцыі паведамляюцца аб правядзенні Канферэнцыі не пазней як за месяц да яе правядзення.
Рашэнні Канферэнцыі абласной (Мінскай гарадской) арганізацыі прымаюцца большасцю галасоў.
Канферэнцыя абласной і Мінскай гарадской арганізацыі:
– таемным галасаваннем тэрмінам на 2 гады абірае старшыню арганізацыі, яго намесніка (намеснікаў) і скарбніка;
– таемным галасаваннем тэрмінам на 2 гады абірае Раду арганізацыі, у склад якой па пасадзе ўваходзяць старшыня арганізацыі, яго намеснік (намеснікі) і скарбнік;
– таемным галасаваннем тэрмінам на 2 гады абірае кантрольна — рэвізійную камісію (рэвізора) арганізацыі, а таксама старшыню кантрольна — рэвізійнай камісіі;
– заслухоўвае справаздачы выбарных органаў і асоб і дае ацэнку іх дзейнасці;
– вырашае іншыя важныя пытанні дзейнасці арганізацыі.

Рада абласной (Мінскай гарадской) арганізацыі з’яўляецца кіраўнічым органам арганізацыі ў перыяд паміж Канферэнцыямі і:
– арганізуе працу па выкананні рашэнняў і пастаноў Канферэнцый, З’ездаў, Цэнтральнай Рады і Выканаўчага камітэта Грамады;
– склікае Канферэнцыі партыйных арганізацый і ўстанаўлівае нормы прадстаўніцтва на іх і даводзіць інфармацыю аб прынятым рашэнні кіраўнікам партыйных арганізацый не пазней як за месяц да прызначанай даты правядзення Канферэнцыі;
– каардынуе сваю дзейнасць з дзейнасцю арганізацый іншых партый на адпаведнай тэрыторыі;
– распараджаецца маёмасцю і грашовымі сродкамі сваёй партыйнай арганізацыі;
– вырашае іншыя пытанні дзейнасці партыйнай арганізацыі, якія не адносяцца да выключнай кампетэнцыі Канферэнцыі;
– прымае новых сяброў БСДГ
Пасяджэнні Рады абласной (Мінскай гарадской) арганізацыі склікаюцца па меры патрэбы, але не радзей як адзін раз у 6 месяцаў. Сябры Рады паведамляюцца аб скліканні Рады не пазней як за 2 тыдні да даты яе склікання.
Пасяджэнні Рады абласной (Мінскай гарадской) партыйнай арганізацыі паўнамоцныя, калі на іх прысутнічае больш 1/2 сяброў Рады.
Рашэнні Рады абласной (Мінскай гарадской) арганізацыі прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных сяброў Рады.
Старшыня абласной (Мінскай гарадской) арганізацыі склікае і вядзе пасяджэнні Рады, прадстаўляе сваю арганізацыю ў дзяржаўных органах і грамадскіх арганізацыях на адпаведнай тэрыторыі, падпісвае дакументы Канферэнцыі і Рады (фінансавыя — разам са скарбнікам).
Пры адсутнасці старшыні абласной (Мінскай гарадской) арганізацыі яго абавязкі выконвае намеснік або адзін з намеснікаў, упаўнаважаны на тое Радаю дадзенай арганізацыі.
Скарбнік абласной (Мінскай гарадской) арганізацыі вядзе касавую кнігу, адказвае за захаванне і выкарыстанне маёмасці арганізацыі.
Скарбнік абласной (Мінскай гарадской) партыйнай арганізацыі можа не абірацца, калі ўведзена пасада штатнага кіраўніка спраў Рады.
Кіраўніка спраў Рады абласной (Мінскай гарадской) арганізацыі зацвярджае Рада абласной (Мінскай гарадской) арганізацыі са свайго складу.
Пры неабходнасці могуць склікацца нечарговыя абласныя (Мінская гарадская) Канферэнцыі патрабаваннем не менш 1/3 сяброў адпаведнай партыйнай структуры. Нормы прадстаўнiцтва для ўдзелу ў Канферэнцыi вызначае адпаведная Рада або вышэйстаячы партыйны орган.

Б. Першасныя партыйныя арганізацыі

Першасныя арганізацыі Грамады ствараюцца ў вёсках, пасёлках гарадскога тыпу, гарадах пры наяўнасці не менш як трох сяброў БСДГ, рэгiструюцца ў Выканкаме Цэнтральнай рады БСДГ і ставяцца на ўлік у мясцовых органах улады згодна заканадаўству.
Вышэйшым органам першаснай партыйнай арганізацыі з’яўляецца сход, якi збiраецца па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў тры месяцы . Сход правамоцны, калі на ім прысутнічае больш 1/2 сяброў арганізацыі. Сябры першаснай партыйнай арганізацыі паведамляюцца аб правядзенні схода не пазней як за 2 тыдні да даты правядзення схода.
Рашэнні сходу першаснай партыйнай арганізацыі прымаюцца простай большасцю галасоў яго ўдзельнікаў.
Сход:
– абірае таемным або адкрытым галасаваннем тэрмінам на 2 гады старшыню і скарбніка, заслухоўвае іх справаздачы;
– таемным або адкрытым галасаваннем тэрмінам на 2 гады абірае кантрольна — рэвізійную камісію (рэвізора) арганізацыі, а таксама старшыню кантрольна — рэвізійнай камісіі;
– вырашае пытанні аб сяброўстве ў Грамадзе;
– абірае таемным або адкрытым галасаваннем дэлегатаў на абласныя (Мінскую гарадскую) Канферэнцыі, а таксама на З’езд Грамады згодна з рашэннем Цэнтральнай Рады БСДГ;
– распараджаецца партыйнай маёмасцю і грашовымі сродкамі сваёй арганізацыі;
– вырашае іншыя пытанні сваёй дзейнасці.
Старшыня першаснай партыйнай арганізацыі склікае і вядзе сходы, арганізуе яе дзейнасць па выкананню пастаноў сходаў сваёй арганізацыі, Канферэнцый і абласных (Мінскай гарадской) Радаў, З’ездаў, Цэнтральнай Рады, Выканаўчага камітэта Грамады.
Старшынi могуць удзельнiчаць у пасяджэннях абласных (Мінскай гарадской) Радаў з правам дарадчага голасу. Старшыня i скарбнiк сумесна падпiсваюць фiнансавыя дакументы.

5. Вышэйшы орган БСДГ

Вышэйшым органам Беларускай сацыял — дэмакратычнай Грамады з’яўляецца справаздачна-выбарчы З’езд.
З’езд склiкаецца не радзей як адзiн раз у 4 гады.
Рашэннем Цэнтральнай рады БСДГ цi па iнiцыятыве кантрольна — рэвiзiйнай камiсii ў адпаведнасцi з дадзеным Статутам або патрабаваннем не меней 1/5 усiх сяброў Грамады склiкаецца нечарговы З’езд БСДГ.
Норму прадстаўнiцтва на З’ездзе, парадак вылучэння дэлегатаў на З’езд, месца i час правядзення вызначае Цэнтральная Рада БСДГ i паведамляе пра гэта кіраўнікам абласных (Мінскай гарадской) і першасных партыйных арганізацый не пазней, чым за месяц да вызначанага тэрмiну З’езда.
Сябры Цэнтральнай Рады, Цэнтральнай кантрольна — рэвізійнай камісіі БСДГ, а таксама дэпутаты Парламента Рэспублікі Беларусь (сябры партыі) могуць быць абраныя на З’езд звыш нормы, вызначанай Цэнтральнаю Радаю Грамады.
З’езд правамоцны, калi ў iм удзельнiчае не менш як 2/3 дэлегатаў. Праграмныя дакументы,Статут, а таксама змены ў iх прымаюцца не менш як 2/3 зарэгiстраваных дэлегатаў, пастановы па iншых пытаннях — простай большасцю галасоў.
З’езд БСДГ можа праводзіцца ў некалькі сесій. Пры гэтым паўнамоцтвы дэлегатаў сапраўдныя на працягу шасці месяцаў ад першага пасяджэння З’езду.
З’езд БСДГ:
– прымае Статут i праграмныя дакументы Грамады;
– абмяркоўвае i вырашае важнейшыя пытаннi дзейнасцi Грамады;
– вызначае колькасны склад Цэнтральнай Рады і Цэнтральнай кантрольна — рэвізійнай камісіі БСДГ;
– таемным або адкрытым галасаваннем абірае Цэнтральную Раду БСДГ і Цэнтральную кантрольна — рэвізійную камісію БСДГ, паўнамоцтвы якіх захоўваюцца да наступнага чарговага З’езда;
– таемным галасаваннем абiрае старшыню Цэнтральнай Рады i яго намеснiкаў, паўнамоцтвы якіх захоўваюцца да наступнага чарговага З’езда;
– заслухоўвае справаздачу Цэнтральнай Рады i Цэнтральнай кантрольна-рэвiзiйнай камiсii,ацэньвае iх дзейнасць i адмяняе пры неабходнасцi iх рашэннi;
– вырашае iншыя пытаннi жыцця i дзейнасцi Грамады.

6. Канферэнцыя БСДГ

У перыяд паміж з’ездамі Грамады для разгляду важных пытанняў жыцця і дзейнасці партыі можа праводзіцца Канферэнцыя БСДГ.
Удзельнікамі Канферэнцыі БСДГ з’яўляюцца сябры Цэнтральнай Рады і Цэнтральнай кантрольна — рэвізійнай камісіі Грамады, дэпутаты парламента Рэспублікі Беларусь (сябры партыі), старшыні абласных, Мінскай гарадской, першасных арганізацый Грамады. Канферэнцыя правамоцная, калі ў яе працы прымаюць удзел не менш 2/3 пералічаных асоб. Удзельнікі Канферэнцыі паведамляюцца аб яе правядзенні не пазней як за 2 тыдні да прызначанай даты правядзення.
Рашэнні Канферэнцыі прымаюцца простай большасцю галасоў зарэгістраваных удзельнікаў і падлягаюць выкананню на перыяд да чарговага З’езда Грамады.
Пастановы Канферэнцыі па пытаннях, якія адносяцца да выключнай кампетэнцыі З’езда БСДГ, могуць мець толькі рэкамендацыйны характар.

7. Цэнтральныя органы БСДГ

А. Цэнтральная рада БСДГ

Кiраўнiчым органам Грамады ў перыяд памiж З’ездамi з’яўляецца Цэнтральная Рада БСДГ.
Цэнтральная Рада збiраецца на свае пасяджэннi не радзей як 2 разы на год. Сябры Цэнтральнай Рады паведамляюцца аб яе скліканні не пазней як за 2 тыдні да прызначанай даты правядзення.
Пасяджэнні Цэнтральнай Рады БСДГ паўнамоцныя, калі на іх прысутнічае больш як 1/2 яе сяброў.
Пастановы Цэнтральнай Рады БСДГ прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных на пасяджэнні яе сяброў.
У пасяджэннях Цэнтральнай Рады з правам дарадчага голасу могуць удзельнiчаць сябры Грамады, абраныя ў парламент Рэспублiкi Беларусь, старшынi абласных (Мінскай гарадской) Радаў або прадстаўнiкi партыйных арганiзацыяў з адпаведнымi паўнамоцтвамi.
Цэнтральная Рада БСДГ :
– вызначае норму прадстаўнiцтва на З’ездзе, парадак вылучэння дэлегатаў на З’езд, месца i час правядзення i паведамляе пра гэта кіраўнікам абласных (Мінскай гарадской) і першасных партыйных арганізацый не пазней, чым за месяц да вызначанага тэрмiну З’езда.
– арганiзуе выкананне рашэнняў З’езда Грамады;
– разглядае i вырашае выжныя пытаннi дзейнасцi БСДГ, якiе не належаць да выключнай кампетэнтнасцi З’езда;
– тэрмінам на 4 гады выбiрае свой выканаўчы орган — Выканаўчы камiтэт, вызначае яго структуру i штаты;
– тэрмінам на 4 гады выбiрае Кiраўнiка спраў Цэнтральнай Рады;
– па прапанове Старшыні Цэнтральнай Рады патаемным галасаваннем можа абіраць намеснікаў Старшыні Цэнтральнай Рады;
– па прапанове Старшыні Цэнтральнай Рады можа кааптаваць у свой склад новых членаў; але не больш, чым 25% ад колькасці, абранай З’ездам;
– каардынуе дзейнасць партыйных груп у прадстаўнiчых органах;
– надзяляе арганізацыйныя структуры Грамады правам юрыдычнай асобы;
– вызначае ўзаемаадносiны з грамадска — палiтычнымi арганiзацыямi ў Беларусi i за яе межамi;
– распрацоўвае i ўносiць прапановы па пытаннях унутранай i знешняй палiтыкi Рэспублiкi Беларусь у Парламент Рэспублiкi Беларусь;
– вызначае штогадовы каштарыс БСДГ;
– фармуе пастаянныя i часовыя камiсii;
– заслухоўвае i прымае справаздачы Выканаўчага камiтэта, Кiраўнiка спраў, старшыняў камiсiй не радзей як адзiн раз у 2 гады;
– прыпыняе дзеянне пастаноў першасных і абласных (Мінскай гарадской) партыйных арганізацый Грамады, якія супярэчаць Статуту i праграмным дакументам БСДГ i перадае пытанне на разгляд Цэнтральнай кантрольна — рэвiзiйнай камiсii для прыняцця канчатковага рашэння;
– зацвярджае ўзор сяброўскага пасведчання, сiмволiку БСДГ;
– у перыяд паміж З’ездамі ўносіць у Статут БСДГ змяненні і дапаўненні, звязаныя са зменай юрыдычнага адрасу БСДГ, або абумоўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
– вырашае іншыя пытанні жыцця і дзейнасці Грамады, якія не належаць да выключнай кампетэнцыі З’езду.
Старшыня Цэнтральнай Рады БСДГ прадстаўляе Грамаду ў Рэспублiцы Беларусь i за яе межамi, арганiзуе працу Цэнтральнай Рады i яе Выканаўчага камiтэта, рыхтуе і вядзе пасяджэннi гэтых органаў, а таксама падпiсвае дакументы (фiнансавыя — разам з бухгалтарам або Кiраўнiком спраў).
Абавязкi старшынi Цэнтральнай Рады БСДГ пры яго адсутнасцi выконвае намеснiк Старшынi, упаўнаважаны на тое Цэнтральнаю Радаю.
Кіраўніцтва спраў Цэнтральнай Рады Грамады на чале з Кіраўніком спраў ствараецца для матэрыяльна — тэхнічнага забеспячэння працы Цэнтральнай Рады і Выканкама БСДГ.
У штат Кіраўніцтва спраў могуць уваходзіць службоўцы, якія выконваюць даручэнні Кіраўніка спраў.
Прыём і звальненне службоўцаў Кіраўніцтва спраў з працы ажыццяўляе Кіраўнік спраў Цэнтральнай Рады БСДГ па пастанове Выканкама БСДГ.
Кіраўнік спраў Цэнтральнай Рады БСДГ нясе асабістую адказнасць за фінансава — гаспадарчую дзейнасць, маёмасць і выкананне каштарысу Грамады.

Б. Выканаўчы камiтэт Цэнтральнай Рады БСДГ

Выканаўчы камiтэт Цэнтральнай Рады БСДГ кiруе арганiзацыйнай работай партыi ў перыяд памiж пасяджэннямi Цэнтральнай Рады дзеля выканання рашэнняў З’езда i Цэнтральнай рады. Пасяджэннi Выканаўчага камiтэта праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей як адзiн раз у месяц. Сябры Выканкама паведамляюцца аб паседжанні Выканкама не пазней як за тыдзень да прызначанай даты правядзення пасяджэння.
У склад Выканаўчага камiтэта ўваходзяць : па пасадзе — старшыня Цэнтральнай Рады БСДГ, яго намеснiкi, Кiраўнiк спраў, iншыя сябры Цэнтральнай Рады Грамады.
Пасяджэнні Выканкама БСДГ правамоцныя, калі на ім прысутнічае больш як 1/2 яго сяброў.
Рашэнні Выканкама БСДГ прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных яго сяброў.
Выканаўчы камiтэт Цэнтральнай Рады :
– Прымае рашэнні аб рэгістрацыі і спыненні дзейнасці партыйных арганізацый БСДГ;
– каардынуе працу тэрытарыяльных партыйных арганізацый, наладжвае сувязi з дзяржаўнымi органамi, палiтычнымi i грамадскiмi арганiзацыямi Рэспублiкi Беларусь i за яе межамi;
– рыхтуе асноўныя дакументы да разгляду на пасяджэннях Цэнтральнай Рады i З’ездзе БСДГ;
– рыхтуе агульнапартыйныя акцыi i мерапрыемствы;
– распараджаецца сродкамi Грамады згодна каштарысу i рашэнняў Цэнтральнай Рады, а таксама матэрыяльна — тэхнiчнымi рэсурсамi;
– зацвярджае ўзоры партыйнага пасведчання, заяў, анкет і іншых партыйных дакументаў;
– зацвярджае ўзоры пячатак і штампаў Грамады, яе тэрытарыяльных арганізацый;
– вырашае іншыя пытанні партыйнага жыцця і гаспадарчыя пытанні, якія не адносяцца да выключнай кампетэнтнасці З’езду і Цэнтральнай рады БСДГ;
– прымае новых сяброў БСДГ і пры неабходнасці выключае іх з шэрагаў Грамады.
Сядзiба Цэнтральнай Рады i Выканаўчага камiтэта БСДГ знаходзiцца ў Мiнску.

8. Кантрольныя органы БСДГ

Кантрольнымі органамі БСДГ з’яўляюцца Цэнтральная кантрольна — рэвізійная камісія (ЦКРК) Грамады і кантрольна — рэвізійныя камісіі (рэвізоры) абласных (Мінскай гарадской) і першасных арганізацый партыі.
Старшыня ЦКРК БСДГ і яго намеснік абіраюцца на першым пасяджэнні гэтай камісіі.
ЦКРК і кантрольна — рэвізійныя камісіі партыйных арганізацый збіраюцца на свае пасяджэнні не радзей як 2 разы ў год. Сябры камісій паведамляюцца аб правядзенні пасяджэння не пазней як за 2 тыдні да прызначанай даты правядзення пасяджэння.
Пасяджэнні ЦКРК і кантрольна — рэгіянальных рэвізійных камісій паўнамоцныя, калі на іх прысутнічаюць не менш 2/3 сяброў адпаведнай камісіі.
Пры адсутнасці старшыні ЦКРК яго абавязкі выконвае намеснік старшыні.
Пры адсутнасці старшыні рэгіянальнай кантрольна — рэвізійнай камісіі яго абавязкі выконвае намеснік старшыні, які абіраецца на першым пасля справаздачна — выбарчай канферэнцыі пасяджэнні камісіі.
Рашэнні ЦКРК і рэгіянальных кантрольна — рэвізійных камісій прымаюцца простаю большасцю галасоў прысутных сяброў.
Цэнтральная кантрольна — рэвiзiйная камiсiя (ЦКРК) :
– вызначае адпаведнасць дзейнасцi ўсiх органаў Грамады, яе арганiзацый i асобных сяброў Статуту БСДГ;
– кантралюе паступленне i выдаткi грашовых сродкаў партыi, захаванне і выкарыстанне партыйнай маемасці, а таксама дзейнасць заснаваных партыяй прадпрыемстваў i арганiзацый;
– разглядае спрэчныя пытаннi ва ўнутрыпартыйным жыццi, у тым лiку i пра сяброўства ў БСДГ;
– iнфармуе Цэнтральную Раду БСДГ, З’езд, а таксама адпаведныя органы тэрытарыяльных фiлiяў пра выяўленыя парушэннi і патрабуе іх выпраўлення;
– мае права паставiць перад Цэнтральнай Радай, пры выяўленнi адыходу Цэнтральнай Рады, яе кiраўнiцтва ад палажэнняў Статуту i праграмных дакументаў БСДГ, пытаннi аб склiканнi нечарговага З’езду Грамады, i пры падтрымцы такой прапановы 1/3 сяброў Цэнтральнай Рады З’езд павiнен быць склiканы на працягу шасці месяцаў.
Сябры ЦКРК не могуць уваходзiць у склад Цэнтральнай Рады i Выканаўчага камiтэта БСДГ.
Кантрольна — рэвізійныя камісіі (рэвізоры) абласных і Мінскай гарадской партыйных арганізацый БСДГ :
– кантралююць паступленне і выкарыстанне грашовых сродкаў партыйных арганізацый, захаванне і выкарыстанне партыйнай маёмасці;
– вызначаюць адпаведнасць дзейнасці выбарных органаў і выбарных асоб партыйных арганізацый, а таксама асобных сяброў Грамады Статуту і праграмным дакументам партыі;
– ставяць перад Канферэнцыямі і рэгіянальнымі Радамі пытанні аб выпраўленні выяўленых парушэнняў;
– інфармуюць аб выяўленых сур’езных парушэннях Статута і праграмных дакументаў Грамады ЦКРК партыі.
Сябры кантрольна — рэвізійных камісій (рэвізоры) тэрытарыяльных партыйных арганізацый БСДГ не могуць уваходзіць у склад адпаведных абласных Рад ці Мінскай гарадской Рады.
Пры выяўленні сур’ёзных парушэнняў Статута і праграмных дакументаў БСДГ, рэгіянальныя кантрольна — рэвізійныя камісіі могуць паставіць пытанне аб скліканні нечарговай Канферэнцыі адпаведнай абласной (Мінскай гарадской) партыйнай арганізацыі і пры падтрымцы такой прапановы 1/3 сяброў абласной (Мінскай гарадской) Рады Канферэнцыя павінна быць склікана на працягу месяца.

9 .Прававы статус, сродкі і маемасць БСДГ

БСДГ рэгiструецца ў вызначаным законам парадку, а таксама валодае правамi юрыдычнай асобы паводле дзейнага заканадаўства.
Юрыдычныя асобы БСДГ атрымліваюць грамадзянскія правы і прымаюць на сябе грамадзянскія абавязкі праз свае органы, якія дзейнічаюць на падставе Статута БСДГ.
Юрыдычныя асобы БСДГ у поўным аб’еме валодаюць усімі маёмаснымі і асабістымі немаёмаснымі правамі, прадугледжанымі дзейнічаючым заканадаўствам; могуць удзельнічаць у працы судоў у якасці істцоў, адказчыкаў, прадстаўнікоў іншых юрыдычных асоб БСДГ (па рашэнню кіруючых органаў БСДГ) і сяброў партыі.
Юрыдычныя асобы БСДГ дзейнічаюць у адпаведнасці со Статутам БСДГ і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Юрыдычныя асобы БСДГ не нясуць адказнасць па абавязацельствах іншых юрыдычных асоб БСДГ.
БСДГ мае права мець ва ўласнасці любую маемасць, неабходную ёй для дзейнасці, за выключэннем аб’ектаў, якія згодна з законам могуць знаходзіцца толькі ва ўласнасці дзяржавы.
Уласнасць БСДГ з’яўляецца агульнапартыйнай маёмасцю. Яна можа быць замацавана за структурамі БСДГ на праве аператыўнага кіравання.
Грашовыя сродкi БСДГ фармуюцца з сяброўскiх складак, даходаў ад выдавецкай, дабраахвотных складак сяброў партыi, асобных грамадзян i iншых паступленняў, якiя не супярэчаць дзейнаму заканадаўству. Збор сяброўскiх складак праводзiцца ў першасных партыйных арганізацыях. Сродкi размяркоўваюцца так : 40% — на рахунак БСДГ, рэштка размяркоўваецца памiж партыйнымі арганізацыямі згодна дамоўленасцi памiж iмi.
Памер і правілы выплаты сяброўскіх складак вызначаюцца Цэнтральнай Радай.
Першасныя і тэрытарыяльныя партыйныя арганізацыі, Цэнтральная Рада, Выканаўчы камiтэт, па рашэнню якiх сябры Грамады працуюць у партыйных органах, пералiчваюць у фонд дзяржаўнага сацыяльнага страхавання i пенсiйны фонд сродкi ў адпаведнасцi з дзейным заканадаўствам.
Першасныя і тэрытарыяльныя партыйныя арганізацыі, Цэнтральная Рада і Выканаўчы камiтэт Цэнтральнай рады БСДГ выкарыстоўваюць свае грашовыя сродкi на :
– выплаты ў бюджэт, прадугледжаныя заканадаўствам;
– арэнду памяшканняў i набыцце неабходнай для дзейнасцi партыi маемасцi;
– выплату заробку штатным работнiкам;
– фiнансавую дапамогу тэрытарыяльным партыйным арганізацыям;
– дабрачынныя мэты;
– фiнансавую дапамогу сябрам партыi, якiя маюць у ей патрэбу;
– iншыя мэты, якiя не супярэчаць Статуту i дзейнаму заканадаўству.
Сродкi, што паступаюць на рахунак Цэнтральнай Рады, скарыстоўваюцца ў адпаведнасцi з каштарысам дзеля фiнансавай дзейнасцi БСДГ.
Справаздача аб каштарысе БСДГ даводзiцца штогод да ведама сяброў Выканкама партыі.
Мова справаводства цэнтральных органаў БСДГ — беларуская, на ей жа запаўняюцца i партыйныя пасведчаннi. Мова справаводства партыйных арганізацый — беларуская або iншая па іх выбару.

10. Сродкi масавай iнфармацыi БСДГ

БСДГ можа ствараць сродкi масавай iнфармацыi.
Цэнтральная рада i яе Выканаўчы камiтэт маюць пераважнае права на змяшчэнне сваiх афiцыйных матэрыялаў у сродках масавай iнфармацыi Грамады.
Кожная партыйная арганiзацыя можа мець свой друкаваны орган.

11. Дзейнасць БСДГ у заканадаўчых і прадстаўнiчых органах улады

БСДГ прымае ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, вылучэнні кандыдатаў і правядзенні агітацыі за іх, утварэннi выбарчых блокаў для ўдзелу Ў перадвыбарчай кампаніі і выбарах.
Дзейнасць Грамады ў прадстаўнiчых (заканадаўчых) органах улады з’яўляецца асноўным спосабам ажыццяўлення яе праграмных мэт i задач. Абавязак кожнага сябра БСДГ — садзейнiчаць на выбарах перамозе кандыдатаў, якiх вылучае i падтрымлiвае Грамада.
Група Грамады ў органах улады аўтаномныя ў сваей дзейнасцi, iх дэпутаты прадстаўляюць перш за ўсе iнтарэсы выбаршчыкаў.

12. БСДГ i iншыя грамадска — палiтычныя арганiзацыi

БСДГ лiчыць сваiмi патэнцыяльнымi саюзнiкамi ўсе палiтычныя i грамадскiя сiлы, што выступаюць за шматпартыйную парламенцкую дэмакратыю i суверэнiтэт Рэспублiкi Беларусь.
БСДГ падтрымлiвае прафсаюзны рух, сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi жанчын і моладзi.
БСДГ падтрымлівае сувязі з іншымі палiтычнымi партыямi i грамадска — палiтычнымi рухамi і арганізацыямі на падставе адпаведных рашэнняў Цэнтральнай рады.
БСДГ лiчыць сябе часткаю мiжнароднага сацыял — дэмакратычнага руху i будзе падтрымліваць сувязі з сацыял — дэмакратычнымi, сацыялiстычнымi i рабочымi (лейбарысцкiмi) партыямi, маючы намер стаць сябрам Сацыялiстычнага Iнтэрнацыянала.
БСДГ мае свае сiмвалы : эмблему, сцяг, вымпелы i iнш. Узор сцяга зацвярджаецца З’ездам або Цэнтральнай радай БСДГ i рэгiструецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

13. Спыненне дзейнасцi БСДГ

Спыннне дзейнасці БСДГ ажыццяўляецца шляхам яе рэарганізацыі або ліквідацыі.
Лiквiдацыя або рэарганізацыя БСДГ ажыццяўляецца па рашэнню З’езда, прынятаму 2/3 галасоў ад агульнай колькасцi абраных дэлегатаў, а таксама на падставе i ў парадку, прадугледжаным дзейным заканадаўствам. БСДГ можа быць ліквідавана па рашэнню Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Для правядзення лiквiдацыi партыi Цэнтральная Рада стварае лiквiдацыйную камiсiю, вызначае парадак i тэрмiн правядзення лiквiдацыi ў адпаведнасцi з дзейным заканадаўствам.
Сродкі і маёмасць, што застаюцца пасля ліквідацыі, выкарыстоўваюцца ў вызначаным законам парадку.