Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» (Партыя «Грамада», БСДГ) з’яўляецца носьбітам сацыял-дэмакратычных традыцый на Беларусі, якія бяруць пачатак ад Беларускай рэвалюцыйнай Грамады, якая была створанана ў 1902 годзе (з 1903 г. Беларуская Сацыялістычная Грамада), Беларускай Сацыял-дэмакратычнай Работніцкай Групы (1914) і Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (1918).

На ўстаноўчым з’ездзе ў 1991 годзе была створана Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (БСДГ), якая працягнула працу сваіх папярэдніц. На другім з’ездзе БСДГ ў 1993 годзе партыя прыняла левацэнтрысцкую платформу і зацвердзіла сваю праграму. Партыя паставіла мэтай стварэнне справядлівага грамадства, незалежнавсць Беларусі і шматукладнасць яе эканомікі.

У 1996 годзе у БСДГ адбыўся раскол. Левае крыло аб’ядналася з прадыктатарскай Партыяй Народнай Згоды.

Тая частка Грамады, што засталася адданай традыцыям беларускай сацыял-дэмакратыі і не пайшла па шляху здрады у верасні 1997 года аднавіла БСДГ.


Сваiмi мэтамi БСДГ ставiць :

– стварэнне гуманнага, дэмакратычнага грамадства на аснове шматукладнай эканомiкi i разнастайнасцi партыйных структур;
– прававую i сацыяльную ахову чалавека працы;
сцвярджэнне прынцыпаў свабоды асобы, сацыяльнай справядлiвасцi i салiдарнасцi.

Задачамi БСДГ з’яўляюцца:

— адраджэнне асноў духоўнасцi, усталяванне агульначалавечых каштоўнасцей, нацыянальнае адраджэнне;
– пабудова незалежнай, дэмакратычнай, прававой і сацыяльнай Беларускай дзяржавы — раўнапраўнага члена еўрапейскай i сусветнай супольнасцi;
– мiнiмалiзацыя вынiкаў чарнобыльскай катастрофы, аздараўленне экалагiчнай сiтуацыi ў рэспублiцы.